Факультет журналистики БГУ

Конспекты второго курса

А ещё можно поделиться своими материалами

Имя отправителя *:
E-mail отправителя *:
Тема письма:
Текст сообщения *:
Код безопасности *:

Янка Купала

Як выдатны літаратар Я. Купала сфарміраваўся пад дабратворным уплывам рускай і польскай класікі, невычэрпнай нацыянальнай фальклорнай традыцыі, спадчыны беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя Ф. Багушэвіча і В. Дуніна-Марцінкевіча.

У сваёй творчасці Я. Купала акумуляваў спрадвечныя мары беларускага народа – сацыяльнае і палітычнае вызваленне, годнае развіццё ўласнай культуры, поўнае разняволенне духоўных і творчых магчымасцей асобы, належнае прызнанне Беларусі ў свеце.

Літаратурная спадчына Я. Купалы надзвычай багатая. Яна ўключае сацыяльную, эпічную, лірычную і інтымную паэзію, розныя віды драматургіі, каларытную публіцыстыку.

Я. Купала распачаў сваю творчасць як выразна сацыяльны паэт, аб чым яскрава сведчаць тры яго першыя зборнікі вершаў – «Жалейка» (1908), «Гусляр» (1910) і «Шляхам жыцця» (1913). Паэтычнае і духоўнае сталенне майстра слова суправаджалася інтэлектуальнай рэфлексіяй, асэнсаваннем уласнай творчай місіі. У вершы з красамоўнай назвай «Чаго б я хацеў» (1905) паэт выразна сфармуляваў сацыяльнае прызначэнне сваёй паэзіі – служыць

беларускаму народу, абуджаць яго творчы патэнцыял, клікаць да пошуку лепшай

долі.

Я. Купала акрэсліў эстэтычныя дамінанты творчасці і абгрунтаваў выбар тэм для сваіх вершаваных твораў – адлюстраванне людскога гора, пакут абяздоленых сірот, няшчаснай долі працоўнага чалавека. У вершы «Не кляніце мяне…» (1906) ён адмаўляецца служыць чыстаму мастацтву і тлумачыць прычыны ўласнага творчага выбару.

У вершы «Вы кажаце» (1906) Я. Купала яшчэ больш канкрэтна акрэсліў уласны ідэйна-эстэтычны выбар і місію сваёй паэзіі – пець аб «долі народа», каб «вораг-мучыцель» задрыжаў ад праўды слоў, а ў душы прыгнечанага народа нараджаліся светлыя мары аб волі, расло ўсведамленне чалавечай і нацыянальнай годнасці.

Паэтычны геній Я. Купалы і яго высокая інтэлектуальнасць выявіліся літаральна на пачатку творчага шляху. Ужо ў раннім вершы «Мая доля» (1904) паэт узняў фундаментальную тэму наканавання. Лірычны герой адчувае няўтульнасць і цяжар зямнога жыцця, яго нізкае сацыяльнае паходжанне прадвызначае цяжкі лёс, нясцерпныя пакуты, незлічоныя жыццёвыя выпрабаванні.

Герой знаходзіцца ў поўным адчаі, гатовы скончыць жыццё самагубствам, каб не тры-

ваць бясконцых прыніжэнняў і здзекаў.

У вершы «Мужык» (1905) Я. Купала паэтычнымі сродкамі сцвярджае ключавую ідэю сацыяльнай філасофіі – неабходнасць шанавання правоў простага чалавека-працаўніка. Лірычны герой наракае на сваю няшчасную долю, скардзіцца на гаротны стан, непісьменнасць, штодзённую непасільную працу, пакуты ад хвароб, нястачу і паўгалоднае існаванне. Мастак выступае ў абарону годнасці чалавека незалежна ад яго сацыяльнага статусу: «Ніколі, браткі, не забуду, // Што чалавек я, хоць мужык» [1, с. 29]. На думку паэта-гуманіста, кожны чалавек варты шчаслівага жыцця, а знявага і здзекі – недапушчальныя. Я. Ку пала цвёрда верыць у светлую будучыню для селяніна, якому родная зямелька дае моц і жыццёвую трываласць.

У вершаваным «Водкліку з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску» Я. Купала абараняе змаганне працоўных за сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя правы. Паэт паказвае крыважэрнасць царскага самаўладдзя, прагу хцівага чынавенства татальна кантраляваць грамадства, тры-

маць народ у жабрацкім стане, ва ўсім абмяжоўваць асобу і смела крытыкуе грамадскія заганы. У вершы «І як тут не смяяцца» (1906) ён выкрывае прагных

капіталістаў, несумленных лекараў, ілжывых ксяндзоў і папоў, недалёкіх эканомаў-круцялёў, ганарлівых шляхцюкоў.

Выйсце з крызіснага стану, пазбаўленне ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Я. Купала бачыў у рэвалюцыі, шырокім паўстанні народных мас. У вершы «Што ты спіш?» (1906) паэт паказаў бязлітаснае рабаванне працоўных людзей царскімі чыноўнікамі і царквой, заклікаў

да адкрытага змагання з бяспраўем.

Зусім адкрыты пратэст Я. Купалы супраць царскага самаўладдзя прагучаў у вершы «Там» (1906). Паэт абгрунтоўвае пільную неабходнасць рэвалюцыйнага выступу, каб вызваліць родны край з няволі, адстаяць будучыню беларускага народа.

Я. Купала цвёрда верыў у светлую будучыню роднага краю, адраджэнне нацыі, заможнае жыццё чалавека працы. Аптымізмам напоўнены верш «Зашумеў лес разгуканы» (1906). Паэт выказвае надзею і ўпэўненасць у хуткіх пераменах да лепшага.

Найважнейшая канцэптуальная і эстэтычная дамінанта творчасці Я. Купалы – нацыянальны ўздым, адраджэнне беларускай дзяржаўнасці. Найбольш выразна яна ўвасобілася ў вершы «Апекунам» (1909), у якім паэт гнеўна асуджае захопнікаў і каланізатараў усіх масцей, абу-

раецца іх норавамі і парадкамі.

Перашкоды і бар’еры на шляху выспявання нацыянальнай свядомасці беларусаў выклікалі роспач і адчай у сэрцы паэта. Болем і гневам перапоўнены радкі яго верша «Гэй, капайце, далакопы…» (1910), у якім Я. Купала паказвае ганебнасць здрады беларушчыне.

Побач з інтэлектуальным і духоўным сталеннем паэта шліфавалася яго ўласна літаратурнае майстэрства. Найбольш яркі і значны ў мастацкім плане яго верш «Мая малітва» (1906). Гэта выдатны ўзор велічнай гімнічнай паэзіі. Усім сэрцам і душой паэт звяртаецца да зорак і яснага сонейка, да хмараў з грымотамі і ніў, каб яны злітасцівіліся над родным краем, спрыялі дабрабыту беларуса і шчасцю працоўнага чалавека.

Ідэя неабходнасці развіцця і ўдасканалення беларускай літаратурнай мовы выказана Я. Купалам у красамоўным вершы «Роднае слова» (1908). Паэт бачыць у мове найважнейшы чыннік нацыянальнай кансалідацыі, крыніцу эстэтычнага выхавання і натхнення. Ён адкрыта палемізу з нядобразычліўцамі і праціўнікамі беларушчыны:

Свабоднае слова, ты, роднае слова!

Зайграй ты смялей, весялей!

Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,

Жывеш ты на хвалу людзей [2, т. 2, с. 35].

Патрыятычныя настроі Я. Купалы, шанаванне беларускай зямлі, апяванне прыгажосці роднага краю знайшлі непаўторнае ўвасабленне ў пейзажнай лірыцы, выдатных вершах «Вясна», «Лета», «Явар і каліна». Сапраўдным шэдэўрам Купалавай пейзажнай лірыкі з’яўляецца верш «Лес» (1908–1910). Для паэта лес – увасабленне касмічнай гармоніі, утульнае месца для душэўнага супакаення і эстэтычнай насалоды.

Я. Купалу надзвычай цікавіў свет пачуццяў, перажыванні асобы. Каханне, паводле паэта, – праява найвышэйшага духоўнага ўздыму чалавека, выяўленне яго глыбіннай сутнасці, прыроды і місіі на зямлі. Я. Купала стварыў выдатныя ўзоры інтымнай лірыкі. Верш «У зялёным садочку» (1905) паказвае сум закаханага юнака, які перажывае з-за вымушанага расстання з дзяўчынай.

Трагічны аспект кахання ўзмацняецца ў вершы «Не глядзі» (1906). Лірычны герой закаханы ў прыгожую дзяўчыну, але яна не адказвае ўзаемнасцю, бо імкнецца да багацця, прагне «дукатаў, рублёў», хоча жыць у раскошы. Ад крыўды і болю кроў юнака закіпае, сэрца рвецца з грудзей, аднак ён мусіць падпарадкавацца несправядліваму лёсу і жорсткім абставінам. У вершы «Мая дзяўчына» (1910) Я. Купала апявае нябесную прыгажосць, ні з чым не параўнальную абаяльнасць беларускай дзяўчыны.

Я. Купала – выдатны паэт-эпік, майстар шырокіх паэтычных абагульненняў. У першай паэме «Зімою» (1906) ён звяртаецца да сацыяльнай праблематыкі, паказвае трагічную наканаванасць лёсаў простых людзей. Сялянская дзяўчына Гануля ад ранняга дзяцінства спазнала цяжкую працу. Выгнаная з бацькоўскай хаты «царголадам», гераіня вымушана наймацца на службу ў панскі двор. Там яна пакахала хлопца Цімоха, але таго неўзабаве ўзялі

ў салдаты. З дзіцём на руках яна пакідае панскі двор і ў сцюжу вяртаецца дадому. Ад стомы Ганна падае, засынае ў сумёце і замярзае. Згаладалыя ваўкі раздзіраюць цела маладой маці і акачанелага дзіцяці. Назаўтра людзі знаходзяць знявечаныя астанкі.

Імкненне селяніна абараніць уласную годнасць знайшло адлюстраванне на старонках паэмы «Нікому» (1906). Я. Купала выступае на баку сялянскага хлопца Тамаша, які сякерай забівае каханую дзяўчыну Алёну, каб толькі не аддаць яе на здзек разбэшчанаму пану. Тамаш жорстка пакараны, яго ў кайданах высылаюць у Сібір, дзе ён памірае.

Экзістэнцыяльная канцэпцыя быцця прадстаўлена ў драматычнай паэме Я. Купалы «Адвечная песня» (1908). Паэт робіць несуцяшальную выснову: для працоўнага чалавека жыццё на зямлі – невыноснае, трагічнае, пакутлівае. Так, калі дух героя дазнаецца пра пакуты дзяцей, ён ускліквае: «Адвечная песня» – твор надзвычай ўмоўны і сімвалічны. Паэт карыстаецца абагульненымі вобразамі-сімваламі – Доля, Голад, Холад, Бяда. Ён разбурае мяжу паміж рэальным і ірэальным, жывым светам і замагільным існаваннем.

У рамантычнай паэме «Курган» (1910) Я. Купала ўславіў веліч народнага мастацтва, паказаў яго эстэтычную дасканаласць і магічнае ўздзеянне на ўсё жывое. Паводле канцэпцыі паэта, сапраўднае мастацтва валодае невымернай моцай, прыносіць усеагульную асалоду і шчасце: «Пад звон-песню жывучых гусляравых струн // Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць». Паэтычнымі сродкамі Я. Купала пераканаўча даводзіў: сапраўднае мастацтва – вечнае, непадуладнае зямным уладарам, яно падпарадкавана толькі законам сусвету і сугучнае жывой прыродзе: «Небу справу здае сэрца, думка мая, // Сонцу, зорам, арлам толькі роўна». Паэма «На куццю» (1911), створаная цалкам у рамантычным ключы, уздымае праблему адраджэння беларускай нацыі. Уначы, на закінутым замчышчы, з’яўляюцца велічныя цені мінулага: паўстае дзівосны замак, у якім збіраюцца на баль князь і княжна з атачэннем. Тры княжацкія ганцы па чарзе падыходзяць да гаспадара і паведамляюць яму пра занядбаны стан людзей, якія, аднак, неспатольна прагнуць сонца, песняў і славы. Слаўнае мінулае народа, дух продкаў, на думку Я. Купалы, павінны даць яму моц для стваральнай працы. Вуснамі князя-прывіду паэт заклікае абуджаць людзей да актыўнай дзейнасці, узбагачаць святлом ведаў, весці на змаганне за ўласную будучыню.

Каб максімальна эмацыянальна ўздзейнічаць на чытача, паэт выкарыстоўвае ў творы архетыповыя, надзвычай каларытныя вобразы-сімвалы: «гуслі» – сімвал мастацтва, «лук» – зброя, «святло» – веды. Сродкамі мастацкага слова Я. Купала імкнуўся ўславіць мінулае беларускага народа. У незавершанай паэме «Гарыслава» (1912) ён звяртаецца да вобраза славутай князёўны Рагнеды – дачкі першага полацкага князя Рагвалода, які паходзіў з «варагаў-русі» і княжыў на беларускіх землях у сівым X стагоддзі.

Сюжэтам для паэмы «Магіла льва» (1913) паслужылі старадаўняе народнае

паданне пра паходжанне назвы горада Магілёва і легенда пра асілка Машэку. Галоўны

герой твора Машэка кахае прыгажуню Наталку. Але жорсткі і акрутны пан зваблівае

дзяўчыну ў палац. Машэка ідзе ў пушчу і пачынае помсціць усім без разбору, вылівае

свой гнеў на «багатыроў» і нявінных сялян. Урэшце ён выкрадае каханую ад пана, але яна не жадае жыць з разбойнікам і кінжалам забівае Машэку ў сне.

У паэме «Магіла льва» арганічна пераплецена і знітавана велічнае з трагічным,

рэальнае з фантастычным. Я. Купала выступае за пільную неабходнасць узнаўлення

пракаветных легендаў і паданняў. Веданне мінулага, на думку паэта, павінна істотна

паспрыяць адраджэнню беларускай нацыі.

Паэма «Яна і Я» (1913) напісана Я. Купалам пад несумненным уздзеяннем біблейскай «Песні Песняў» цара Саламона. Паэт разважае пра галоўную місію мастака і творцы і прыходзіць да цвёрдай высновы: кожны талент павінен самааддана служыць роднай краіне і народу. Лірычны герой паэмы Жаніх робіць усё дзеля шчасця сваёй Нявесты, якая з’яўляецца сімвалам любай Радзімы. Ён клянецца ёй у пажыццёвай вернасці. Герой дапамагае сваёй абранніцы ва ўсіх яе справах – у хатняй гаспадарцы, на палетках, засявае раллю, даглядае пасевы, нарыхтоўвае сена. Вуснамі героя паэт

абяцае праз вякі ахоўваць сваю абранніцу – Нявесту-Радзіму ад усялякіх нягодаў,

клянецца адпомсціць за ўсе яе крыўды.

З 1918 года ў творчасці Я. Купалы пачынаецца новы этап, асветлены зоркай надзей. Паэт стварае цыкл літаратурных шэдэўраў – звыш 50 твораў, у якіх гучыць сацыяльны аптымізм, вера ў адраджэнне Бацькаўшчыны і росквіт беларускага народа. У вершы «Свайму народу» (1918) ён звяртаецца да нацыі з палымяным заклікам успомніць велічнае мінулае і паўстаць на абарону Радзімы ад «чужака-дзікуна», несправядлівых падзелаў краю ворагамі, разарвання яго на кавалкі. Воля і шчасце, паводле слоў паэта, – у штодзённай стваральнай працы, праслаўленні Айчыны годнымі справамі і ўчынкамі.

У вершы «На сход» (1918) Я.Купала адстойвае неабходнасць руху Беларусі па шляху цывілізацыі поруч з іншымі народамі свету. За ўсталяванне сапраўднага народаўладдзя паэт выступае ў вершы «Час!» (1918). Ён прагне, каб беларус, нарэшце, стаў паўнаўладным гаспадаром у сваім доме і на сваёй зямлі, самастойна

вырашаў свой лёс.

У класічным вершы «Спадчына» (1918) Я. Купала даказвае сродкамі мастацкага слова пільную неабходнасць захавання і памнажэння шматвяковай культурнай

спадчыны і духоўных багаццяў беларускага народа.

Інтэлектуальныя і мастацкія пошукі паэт прадоўжыў у драматургіі. Незвычайным

аптымізмам і светлай жыццесцвярджальнасцю напоўнена камедыя «Паўлінка»

(1912). На старонках п’есы Я. Купала мастацкімі сродкамі выказаў думку аб тым,

што Беларусь будзе выратавана каханнем і прыгажосцю, шчырасцю і гуманізмам.

Галоўная гераіня п’есы Паўлінка – сімвал Беларусі, увасабленне яе чароўнай

абаяльнасці, працавітасці, мудрасці, кемлівасці, вынаходлівасці і дасціпнасці.

У творы Я. Купала пакеплівае з кансерватыўных сялянскіх звычаяў. Драматург паказвае спрадвечны антаганізм паміж сялянамі і шляхтай. Герой п’есы селянін

Пранцысь Пустарэвіч з’едліва кажа: «Ці свінні елі, ці шляхта папасвалася» [1, с. 447].

Праз вобраз Адольфа Быкоўскага аўтар высмейвае малпаванне чужых нораваў і

звычаяў, выкрывае псеўдаадукаванасць, імкненне да «шляхетнасці», малакультур-

нае грэбаванне «мужыцкім».

Жыццёвая філасофія і мудрасць народа, шматвяковы досвед бліскуча паказаны праз

шырокае выкарыстанне ў дыялогах прыказак і прымавак. Твор напоўнены гратэскам,

добрым гумарам, вясёлымі жартамі.

Асэнсаванню цывілізацыйнага феномена беларусаў прысвечана п’еса «Тутэйшыя»

(1922) – сапраўдны шэдэўр нацыянальнай драматургіі. У гэтым творы Я. Купала ак-

рэсліў гістарычныя перспектывы беларускага народа, раскрыў складаныя працэсы

станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Драматург смела выкрыў імперскія прэтэнзіі царскай Расіі і панскай Польшчы на тэрыторыю Беларусі, паказаў абсурднасць этналагічнай, палітычнай, лінгвістычнай і гістарычнай аргументацыі

заходніх і ўсходніх псеўдавучоных.

Я. Купала яркімі сродкамі драматургіі асвятліў анархію, хісткасць і нетрывалае

становішча Беларусі падчас калейдаскапічных змен розных палітычных рэ-

жымаў. На думку пісьменніка, беларускі народ павінен дбаць пра ўласную зямлю,

клапаціцца пра ўсеагульны дабрабыт, а не выношваць планаў захопу новых тэрыто-

рый ці шукаць міфічных выхадаў да мора.

На правакацыйнае пытанне Усходняга вучонага, ці не хочуць беларусы прабіць са-

бе куды-небудзь «акошка», станоўчы герой п’есы Янка Здольнік адказвае: «Нам і без

мора, пане вучоны, хапае дзе тапіцца, як павее пошасцяй праз усходнія ці заходнія

«акошкі». Ён прагне справядлівасці, адраджэння Беларусі, росквіту беларускай нацыі. У прамове да Алёнкі – колішняй вучаніцы, а пазней жонкі – герой агучвае палітычную праграму і жыццёвую філасофію, скіраваную ў будучыню: «Мы павінны растаптаць,

зніштожыць даўгавечную ману, якая вучыць, што мы не ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдлё, дык і сыта будзе. Мы павінны душу нашу

народную выявіць у сваім «я», у сваёй самабытнасці і смела сягнуць па сваё неадымнае права самім распараджацца гэтым сваім «я».

Другі станоўчы персанаж твора – Алёнка, дачка селяніна Гарошкі – вельмі цэльная натура. Яна гатова ажыццяўляць асветніцкую місію. Алёнка схіляецца да думкі, што адукацыя народа – найгалоўнейшая справа: «Вучыцца і навучаць, навучаць

і вучыцца. Вось да чаго маё сэрца ляжыць». Сімвалам зрусіфікаванага беларуса выступае камічны персанаж п’есы Мікіта Зносак. Малаадукаваны чалавек, ён

гатовы падладкоўвацца пад кожную новую ўладу, заўжды «гандлюе сумленнем і гонарам».

Ён пазбаўлены цвёрдых жыццёвых прынцыпаў, заўсёды хлусіць і прыстасоўваецца, цынічна сцвярджаючы: «Можна мець светагляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае».

Я. Купала – адзін з найбольш яркіх нацыянальных публіцыстаў і інтэлектуалаў XX ст., які выступаў па ключавых грамадскіх праблемах. Яго прагрэсіўныя ідэі аказалі моцнае ўздзеянне на развіццё беларускай нацыі. У артыкуле «Вера і нацыянальнасць»

(1914) пісьменнік-публіцыст гнеўна асудзіў распальванне рэлігійнай варажнечы і штучны падзел адзінага беларускага народа паводле канфесіянальнай прыкметы.

Ён вылучыў на першае месца ідэю фарміравання палітычнай нацыі, грамадзянскай супольнасці, з’яднанай агульнымі палітычнымі і эканамічнымі інтарэсамі, агітаваў за выхаванне «чалавека-грамадзяніна сваёй бацькаўшчыны», бачыў вялікую мэту ў тым, каб «спольна і згодна працаваць над адраджэннем сваёй вялікай старонкі, здабываць для сябе лепшую долю…».

У артыкуле «Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год» (1920) Я. Купала паказаў рэальнае палітычнае стаўленне польскіх шавіністаў і расійскіх імперыялістаў да

ўзнаўлення незалежнасці Беларусі. Публіцыст прывёў шматлікія прыклады і факты, як агрэсіўныя суседзі на справе перашкаджалі духоўна-культурнай працы, накіраванай на ўздым беларускага народа, хоць у іх адозвах і маніфестах дэмагагічна дэклараваліся свабода і незалежнасць нацый.

Як бачна, у творах Я. Купалы дамінавала тэма сялянскай працы, матыў няшчаснай долі працоўнага аратага, якога праз усё жыццё суправаджалі гора, пакуты, слёзы.

Пісьменнік верыў у надыход светлай часіны для беларускага народа і адраджэнне Радзімы-маці.

Я. Купала віртуозна валодаў багатайжанравай палітрай літаратуры. У яго тво-

рах імкліва струменіць жывая народная мова, скрозь зіхацяць яркія словы, прыказкі

і прымаўкі, параўнанні і метафары. Яны 0насычаны шматзначнымі алегорыямі і сім-

валамі, у аснове якіх глыбінныя нацыянальныя архетыпы.

Творчасці паэта ўласціва ідэйная цэльнасць, сацыяльная і духоўная скіраванасць

на глыбінныя грамадскія зрухі і маштабныя сацыяльныя перамены, нацыянальнае адраджэнне беларускага народа, эканамічны росквіт, адбудову і развіццё беларускай дзяржаўнасці.

Авторские права остаются за создателями учебных материалов.

Перепечатка допустима только при изготовлении шпаргалок.

Создать бесплатный сайт с uCoz