Факультет журналистики БГУ

Конспекты второго курса

А ещё можно поделиться своими материалами

Имя отправителя *:
E-mail отправителя *:
Тема письма:
Текст сообщения *:
Код безопасности *:

Карусь Каганец

Дэмакратычныя тэндэнцыі, нацыянальна-вызваленчы пафас творчасці, працяг і развіццё традыцый Ф. Багушэвіча.

Публіцыстычнасць паэзіі. Апрацоўкі народных казак і легенд, фальклорная аснова прозы. (“Прылукі”. “Навасадскае замчышча.”)

Драматургія. Камедыя “Модны шляхцюк” як этапны твор у беларускай камедыяграфіі: праблематыка, вобразы, уплыў на развіццё беларускай драматургіі, гісторыя пастановак.

Ядвігін Ш.

Пачатак літаратурнай дзейнасці. Ад творчасці беларускай тэматыкі на рускай мове да беларускай навелістыкі і беларускага рамана.

Ядвігін Ш. – апавядальнік. Зборнікі апавяданняў "Бярозка". "Васількі", Тэматыка апавяданняў. Апавядальніцкае майстэрства пісьменніка. Алегарычныя апавяданні, уплыў іх на развіццё беларускай філасофскай прозы. Адлюстраванне трагічнага лёсу людзей працы ў псіхалагічна-бытавых апавяданнях. (Бярозка. Падласенькі.Вучоны бык. Рабы. Дачэсныя. Павук. Гадунец. Варона. Чалавек. З бальнічнага жыцця. Зарабляюць. Гаротная. Шчаслівая. Васількі. Раны. Чаму? Заведзеная надзея.)

Золата” як адна з першых спроб мастацкай хронікі ў беларускай прозе. Маральна-філасофская праблематыка твора, вызначэнне яго жанру ў сучасным літаратуразнаўстве.

Уладзіслаў Галубок

як беларускі тэатральны дзеяч, драматург, акцёр (першы народны артыст БССР), празаік, жывапісец. Арыгінальнасць прозы, выкарыстанне яе сюжэтаў у драматургіі пісьменніка 20-х гг. П’есы: Ганка. Пан Сурынта. Суд. Пісаравы імяніны. Плытагоны. (2–3 на выбар).

Янка Купала

Драматургія: значэнне яе ў развіцці беларускага тэатра і літаратуры. “Паўлінка”: сацыяльная, філасофская глыбіня канфлікту; сцэнічнае ўвасабленне вобраза Маладой Беларусі; жанравыя асаблівасці (драма-камедыя): сцэнічнае жьшцё п’есы. “Раскіданае гняздо”: канфлікт, праблематыка, ідэя; сімволіка, вобразы; псіхалагізм, філасофская заглыбленасць твора. Трагікамедыйны характар п’есы “Тутэйшыя”. Запатрабаванасць і асаблівасці сцэнічнага вырашэння камедыі “Прымакі”.

Сон на кургане” як прыклад драматычнай паэмы.

Алесь Гарун

Пачатак літаратурнай дзейнасці. Вяртанне на радзіму. Трагізм лёсу.

Зборнік “Матчын дар”. Творчая гісторыя. Наватарства праблематыкі зборніка, яго структуры, кампазіцыі. Думы аб радзіме – лейтматыў паэзіі. Вобраз маці. Нацыянальнае адраджэнне – ідэал і мэта лірычнага героя. (Людзям. “Чаму з маленства, з ураджэнства...” “Як надарыцца мінута...” Песня. Мае думкі. Навакол... Мая люба. Матчын дар. Малітва. Паэту. Жыццё. Сын.).

Вобразы, структура, ідэйна-мастацкі змест апавяданняў. Тэматыка, праблематыка. (Першы снег. Пан Шабуневіч. Свята. У Панасавым сяле. П’ера і Каламбіна.)

Цішка Гартны

Удзел у рэвалюцыйнай дзейнасці і нацыянальна-вызваленчым руху. Праблема традыцый і наватарства ў творчасці. Тэма беларускага адраджэння. Рамантычна-бунтарская сімволіка. Вобраз рабочага і рамесніка ў паэзіі. Своеасаблівасць апавяданняў. Вершы. Апавяданні: На ўсходзе сонца. Думкі. Адвячоркам. Я бачыў. Завяўшая краса. Дойдзем, сынок. Велікодная каробка. Штрэйкбрэхер. Трэскі на хвалях. “Больш за ўсіх”. Прысады. Дыягназ.

Змітрок Бядуля

Эстэтычныя погляды. Уплыў на фармаванне мастацкага светапогляду кананічна-іудзейскага выхавання: бібленскія матывы, фаталізм, міфалагічнасць светаўспрыняцця. Уплыў мадэрнізму: сімвалізму, імпрэсіянізму.

Тэматычная і паэтычная разнапланавасць паэзіі: вершы рэчыўна-прадметныя, натуралістычныя і візіянерскія, псіхадэлічныя. Апакаліпсічныя вобразы. Узбуйненасць вобразаў. Біблейскія матывы.

Лірычныя імпрэсіі (вершы ў прозе).

Ранняя проза. Тэма забітай, цёмнай вёскі. Рэалістычная тэндэнцыя, сацыяльны і гуманістычны пафас. Тэма мастацтва. Тэма дзяцінства.

Паэзія (“На горне душы першы вер я каваў...” “Лезе ў вочы ззянне месяца...” “Вісіць серп залаты над спалоханым борам”. “Сняжынкі”.). Апавяданні: Сон Анупрэя. Пяць лыжак заціркі. Злодзей. На Каляды к сыну. Летапісцы. Дудар. На зачарованых гонях. Мініяцюры. Аповесць Салавей.

Авторские права остаются за создателями учебных материалов.

Перепечатка допустима только при изготовлении шпаргалок.

Создать бесплатный сайт с uCoz